Штогод у першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства і сёлета гэта 4 верасня.
Даты, постаці і падзеі мінулага,сучаснага і будучага беларускага пісьменства і культуры ажылі напярэдадні гэтага дня на розных мерапрыемствах у сценах школы.
Вучні 9-х класаў удзельнічалі ў гульні "Свята беларускага пісьменства". У працэсе спаборніцтваў дзеці пазнаёміліся з беларускімі гарадамі, якія былі сталіцамі свята, іх гісторыяй, культурай і літаратурай.
Адбылася гульня-віктарына з вучнямі 7-х класаў, а таксама віктарына "Што? Дзе? Калі?"для васьмікласнікаў, падчас якіх вучні папаўнялі і замацоўвалі веды пра беларускую пісьменнасць у старадаўні і цяперашні час.
Сярод навучэнцаў 6-х класаў прайшло мерапрыемства "Падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства", дзе яны ўзгадалі гісторыю беларускага пісьменства, развіццё кнігадрукавання ў Беларусі, а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне "Асветнікі зямлі Беларускай".
А для навучэнцаў 4-х і 5-х класаў было праведзена мерапрыемства "Як прыйшла да нас пісьменнасць". Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і пабывалі ў ролі перакладчыкаў.






