Адной з галоўных задач выхавання, абазначаных у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.
Будучае краіны залежыць ад таго, якая маральная аснова ў маладога пакалення. Неабходна, каб грамадзяне актыўна ўдзельнічалі ў розных сферах жыццядзейнасці. Усё гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі асноўнымі сацыяльнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца грамадзянскасць і патрыятызм. Дзеці – сацыяльна актыўная частка грамадства, якая ўдзельнічае ў меру сваіх магчымасцей у грамадскім жыцці. Ад таго, якія каштоўнасці будуць сфарміраваныя ў дзяцей сёння, наколькі яны падрыхтаваны да новага тыпу сацыяльных адносін, залежыць шлях развіцця нашага грамадства
Як выхаваць сёння свядомага грамадзяніна, патрыёта РБ? Гэта пытанне актуальнае зараз ва ўмовах трансфармацыі грамадства. Праблемы грамадзянска -патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення выходзяць на першы план адукацыйных устаноў, таму што ад яго вынікаў будзе ацэньвацца дзейнасць школы.У няпросты часдля нашай Радзімыпатрэбны патрыёты , свядомыя грамадзяне. Як адзначыў Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка, «асобая роля ў выхаванні грамадзянскіх якасцей належыць нацыянальнай сістэме адукацыі… Калі мы хочам бачыць Беларусь моцнай дзяржавай, якая працвітае, то павінны перш за ўсё клапаціцца аб ідэалагічным фундаменце беларускага грамадзянства». Ідэя станаўлення маладога чалавека як грамадзяніна Айчыны атрымала адлюстраванне ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб правах дзяцяці», у Канцэпцыі і Праграме выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў РБ. Прыярытэтнымі задачамі выхавання з’яўляецца фарміраванне патрыятызму і грамадзянкасці, заснаваных на любові да сваёй зямлі, мовы, народа, на павазе да гісторыі сваёй Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком свайго народа, сваёй краіны.
Як мы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры,а таксама класныя кіраўнікі, можам зрабіць гэта? Як вядома, працэсы навучання і выхавання ў школе ўзаемазвязаны.
Заўсёды былі зразумелымі і адназначнымі такія паняцці, як "патрыёт" і "патрыятызм", якія набылі за апошнія гады шматзначнасць. Патрыятызм – з'ява складаная і шматгранная, якая мае чатыры асноўныя ўзроўні:
- 1.Біялагічны ўзровень, аснова якога – падсвядомае ў чалавечай натуры. Чалавек, які нарадзіўся ў пэўнай мясцовасці, адчувае сябе камфортна толькі тут.
- Эмацыянальны ўзровень, у аснову якога пакладзена далучэнне чалавека да роднай культуры – мовы, мастацтва, фальклору, звычаяў і традыцый.
- Сацыяльны ўзровень заснаваны на любові да сваёй дзяржавы і яе народа.
- Духоўны узровень уключае тры папярэднія ўзроўні, а таксама веру чалавека ў нешта новае, светлае.
У нашай школе дзейничае інавацыйная пляцоўка "Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў 9-11 класаў у працэсе сацыяльна- значымай дзейнасці". Гэта пляцоўка дае шырокія магчымасці для комплекснага, мэтанакіраванага фарміравання асобы, далучэння яе да названых узроўняў патрыятызму, паступовага ўсведамлення яго не толькі як унутранага пачуцця, але і як канкрэтнага дзеяння, учынку ў імя сваіх родных, у імя Радзімы.
Клас, у якім я працую класным кіраўніком, актыўна ўдзельнічае ў запланаваных мерапрыемствах гэтай пляцоўкі.У 2020 годзе зроблена вялікая работа ў межах 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: вучні класа наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Антусёву Таццяну Мікіцічну, нягледзячы на свой узрост (ёй ужо 95 гадоў) Таццяна Мікіцічна падрабязна расказала вучням пра ўдзел у падпольным руху і вызваленні Крычаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні зрабілі фотаальбом і ў ім маляўніча аформілі аповед Таццяны Мікіцічны. Валанцёры класа акзваюць пасільную дапамогу ветэрану.
Малянкоў Станіслаў заняў 2-ое месца ў Міжнародным конкурсе "Берег мечты" ў намінацыі "Літаратуная творчасць". Стас напісаў сачыненне пра свайго славутага дзеда, які быў партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сцепаненка Ганна напісала верш, прысвечаны 77-ай гадавіне вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысціх захопнікаў.
У межах святкавання 100-годдзя камсамола адбылася цікавая сустрэча з камсамолкай мінулага стагоддзя Вілігура Зояй Захараўнай.Яна паведаміла навучэнцам пра цяжкія пасляваенныя гады, пра тое, як камсамольцы працавалі на цаліне (асвойвалі казахскія землі), будавалі Байкала-Амурскую магістраль.
Вунямі класа праводзяцца мерапрыемствы, заснаваныя на нацыянальных традыцыях, таму што нацыянальная культура з'яўляецца асноўным фактарам грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. Праведзены наступныя мерапрыемствы: "Дажынкі", Дзяды", свята "Хлеб – жыцця аснова". Вучні ўдзельнічалі ў конкурсе нацыянальных сваятаў, абрадаў, гульняў “Беларуская скарбонка”. Гэтыя мерапрыемствы праводзіліся на роднай мове.
Безумоўна, родная мова з’яўляецца не толькі прадметам навучання, але і сродкам пазнання, развіцця і выхавання. Настаўнікам неабходна абудзіць павагу да роднага слова, працэсу пазнання, імкнення вывучаць сваю культуру і культуру іншых народаў, захапляцца дзівосным светам прыроды і ахоўваць яго.
Калі настаўнік здолее раскрыць перад дзецьмі мілагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя і выразныя сродкі, пакажа багацце слоўніка, пазнаёміць вучняў са стройнай сістэмай часцін мовы і сінтаксічных канструкцый, то вучні будуць з цікавасцю вывучаць родную мову, пранікнуцца глыбокай любоўю да яе, а значыць, і да свайго народа – творцы і носьбіта гэтай мовы. Выхаваўчыя задачы на ўроках беларускай мовы вырашаюцца не толькі праз фарміраванне цікавасці да прадмета. Урокі роднай мовы павінны рашаць названыя задачы і праз адпаведны дыдактычны матэрыял. Вучні ў час працы з вучэбнымі тэкстамі, у якіх расказваецца пра Беларусь і беларусаў, далучаюцца да гісторыі, духоўнай культуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў. Атаясамліваючы сябе з гэтай культурай, вучні пад яе ўплывам фарміруюць свой светапогляд. У школьнікаў выхоўваецца нацыянальная самасвядомасць.
З тэкстам можна прапанаваць наступныя віды работы:
- Арфаграфічны трэнажор.
Прачытайце верш; спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Як аўтар адносіцца да Беларусі? Якія яшчэ вядомыя афарызмы ёсць у гэтым тэксце?
Беларусь
На кар_е в_лікага свету
Яна, як з_лёны лісток,
Песня гар_ч_га лета,
Кр_нічнай вады глыток,
А_вечная калыханка,
Душ_ запаведны куток.
Тр_печа гар_ч_м р_нкам
На др_ве н_стомны лісток,
А ў навучальніцу б’ецц_,
Н_бачны, паміж л_сця,
Як р_днае матч_на сэрца,
Што мне дар_ж_й жыцця.
- Работа ў групах.
Моваведы
Спішыце, падкрэсліце азначэнні, вызначце іх тып.
У кожнага чалавека. які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зялёнай – такой маленькай і такой неабдымнай – зямлі, абавязкова ёсць свой гожы, ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае звыклае месца. Такі край – заўсёды твой цэлы свет.
Этнографы
Раскажыце легенду пра паходжанне Крычава, выкарыстоўваючы азначэнні.
Географы
Працуюць з картай Беларусі. Вусна зрабіце навуковае апісанне ракі Сож паводле пытанняў, выкарыстоўваючы азначэнні.
- Дзе знаходзіцца рака Сож?
- Якая глыбіня і шырыня ракі?
- На якім беразе ракі знаходзіцца г.Крычаў?
- Якая экалагічная сітуацыя на Сожы сёння?
Творцы
Складзіце сачыненне-апісанне на тэму "Сож – рака майго дзяцінства", выкарыстоўваючы словы і словазлучэнні: “чароўная рака”, “хуткаплынная рака”, “зямля бацькоўская”, “густыя лясы”, “прыгожы горад”, “жамчужына”.
На ўроках літаратуры, напрыклад, пры вывучэнні грамадзянскай лірыкі У.Караткевіча "Беларуская песня" прапаноўваю наступныя пытанні:
- Якія прыметы – канкрэтныя малюнкі – ствараюць вобраз Радзімы ў вершы? (Адказы вучні суправаджаюць паказам на карце згаданых у вершы геаграфічных аб'ектаў: гарадоў, рэк).
- Чым слаўныя гарады?
- Якія рысы нацыянальнага характаруўвасоблены ў вершы?
- У якіх колерах паўстае Беларусь?
Такім чынам, кожны павінен любіць свой дом, сваю Радзіму, сваю мову, быць патрыётам, клапаціцца пра захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны. А любоў да родныхмясцін пачынаецца з маленства, са школьных гадоў. Менавіта тады ў свядомасці юнага жыхара закладваюцца асновы патрыятызму і маральнасці, асновы грамадзянства. Дапамагаюць гэта рабіць уся выхаваўчая сістэма школы, курсы школьных прадметаў і пазашкольныя мерапрыемствы, якія, часцей за ўсё, праводзяцца ў сценах роднай школы. Так юны грамадзянін пазнае свой край, вучыцца даражыць ім і клапаціцца пра яго, становіцца неабыякавым да яго лёсу.
Цяперашні час – час барацьбы за чалавечыя душы. Калі выхаваем самазаспакоеных людзей, якія не будуць ведаць сваіх каранёў, калі на нас перарвецца сувязь пакаленняў, – гэта будзе злачынствам перад будучыняй.
Літаратура
1. Кодекс Республики Беларусь об образовании. – Минск: Нац. Центр правовой информ. Респ. Беларусь, 2011.
2. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи»[Электронный ресурс]. - Режим доступа -https://adu.by/ru/glavnaya-stranitsa/975– Дата доступа: 27.10.2020.
3. Инструктивно-методическое письмо «Особенности организации воспитательной, идеологической и социальной работы в учреждении общего среднего образования»[Электронный ресурс]. - Режим доступа -https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2020-2021-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie-2020-2021/3780-instruktivnometodicheskie- pis-ma.html– Дата доступа: 27.10.2020.
4. Финогенова, А. В Гражданское воспитание молодежи через ученическое самоуправление [Электронный ресурс]. - Режим доступа http://www.bgam.edu.by/bgam.../Otchet_ideologich_rabota.doc. – Дата доступа: 27.10.2020.
в Республике Беларусь [Электронный ресурс]. - Режим доступа http://www.adu.by/koncepcia_nepreruvnogo_vospitania.doc. – Дата доступа: 27.10.2020.
5. Ушинский, К.Д. О народности в общественном воспитании [Электронный ресурс]. - Режим доступа http://www.adu.by– Дата доступа: 27.10.2020.
6. Подласый, И.П. Педагогика: учебное пособие для студентов высших учебных заведений в 2 ч. Ч. 1/ И.П. Подласый. - М.: Гуманитарный издательский центр “ВЛАДОС”,1999. - 574 с.
7. Харламов, И.Ф. Педагогика/ И.Ф. Харламов. - М.: Гардарики, 1999. - 520
8. Рекомендации (гражданственность и патриотизм) [Электронный ресурс].- Режим доступа http://www.mtec.by/rekomendacii.– Дата доступа: 27.10.2020.
9. Жоголь-Лабзеева, И.П. Формирование гражданской культуры/ И.П. Жоголь-Лабзеева //Праблемы выхавання. - 2009. - №1. - с.17 - 21.
10. Кабуш, В. Т. Моральные ценности детского объединения. / В. Т. Кабуш // Праблемы выхавання. - 2003. - №6. - С.73-83.
11. Воспитание гражданина в пионерской дружине [Электронный ресурс]. - Режим доступа http://www.brsm.by. – Дата доступа: 27.10.2020.
12. Методологические основы педагогики [Электронный ресурс].- Режим доступа http://www.vsu.by/magistratura/ped.rtf. – Дата доступа: 27.10.2020.
разгарнуць » / « згарнуць