Мэта: плануецца, што вучні будуць ведаць асноўныя звесткі з жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай.
Задачы:
Стварыць умовы для:
- азнаямлення вучняў з біяграфічнымі звесткамі Ефрасінні Полацкай;
- раскрыцця вялікай гуманістычнай ролі яе намаганняў, накіраваных на служэнне сваёй Бацькаўшчыне;
- развіцця камунікацыйных здольнасцей вучняў, навыкаў групавога ўзаемадзеяння. Спрыяць развіццю высокіх маральных якасцей, развіццю ўменняў самакантролю, самаправеркі, самаацэнкі.
Тып урока: камбінаваны
Абсталяванне: карткі з заданнямі, падручнікі, наглядны матэрыял.
1. Арганізацыйны этап.
- Пачынаем урок.
-Усміхніцеся адзін аднаму і прывітайцеся з гасцямі. Падарыце ім свае ўсмешкі.
- Сядайце.
Дэвізам нашага ўрока будуць словы:
Мая зямля, мая Радзіма
завецца светла-Беларусь.
2. Этап актуалізацыі раней атрыманых ведаў.
- Я люблю Беларусь за...
- Над якой тэмай працавалі дома? (Усяслаў Чарадзей).
- Зараз праверым дамашняе заданне.
Тэст”Усяслаў Чарадзей”
-Наша падарожжа працягваецца ў партрэтную галерэю.Убачым знаёмых і незнаёмых нам людзей.
1 партрэт-Рагвалод і Рагнеда
2 партрэт-Яраслаў Мудры
3 партрэт-Усяслаў Чарадзей
Калыскай славы Беларусі,
Ты стаў з мінуўшчыны сівой.
Табою, Полацк, ганаруся,
Прыгожы горад над Дзвіной.(862 год)
4 партрэт-А гэта хто? (Ефрасіння Полацкая)
Сёння на ўроку мы даведаемся яшчэ пра аднагославутага жыхара Полацка – Ефрасінню Полацкую, яе жыццё і дзейнасць.
Тэма урока: Ефрасіння Полацкая.
- Якія задачы паставім?
- У час урока мы паспрабуем адказаць на пытанні:
- Хто такая Ефрасіння Полацкая?
- Чым яна праславіла Беларусь?
- Паглядзіце на партрэт Ефрасінні Полацкай на дошцы, у кнізе на с. 47. Падумайце, чым яна займалася?
- Якія элементы партрэта вам дапамаглі гэта вызначыць? ( Адзенне і г.д.)
А каб гэта пацвердзіць, мы перагорнем старонкі жыцця Ефрасінні Полацкай. Будзем працаваць па плану і адначасова складаць малюнкавы план.
План
1. Прадслава.
2. Манашка Ефрасіння.
3. Спаса – Ефрасіннеўская царква.
- Крыж Ефрасінні Полацкай.
5. Святая.
Этап фарміравання новых ведаў.
Першы пункт плана - Прадслава.
- Зараз вы папрацуеце ў групах над 1-м пунктам плана.
- У кожнай групе на сталах ляжыць матэрыял пра дзяцінства Ефрасінні Полацкай. Прачытайце, выберыце самае галоўнае. Раскажыце спачатку пра гэта ў сваёй групе, а потым адпраўце свайго прадстаўніка ў суседнія групы. (Вучань з групы расказвае галоўнае суседнім групам.)
1 група. У князя Святаслава і княгіні Сафіі нарадзілася дзяўчынка, якую празвалі Прадслава. Князёўна з маленства чула паданні пра Рагнеду і іншых славутых продкаў, якія аддана служылі роднай зямлі.
2 група. Бацька запрасіў у дом манахаў. Прадслава была здольнай вучаніцай, таму хутка навучылася піасць і чытаць. Дзяўчынка вельмі палюбіла кнігі.
3 група. Часта дзяўчынка прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Яе вабіла жыццё манашак. У саборах і манастырах захоўвалася шмат кніг, таму можна было займацца навукаю, вучыць іншых.
- Якое імя далі Ефрасінні Полацкай пры нараджэнні?
- Як звалі яе бацькоў?
- Якой вучаніцай была Прадслава?
- Як вы лічыце, што ж адбылося ў жыцці Прадславы далей? (Адказы)
- Чаму яна пайшла ў манастыр?
- Што абазначае паняцце манастыр?
- Выберыце правільны варыянт адказа.
Манастыр - гэта:
1) галоўная царква ў горадзе;
2) месца пражывання манахаў і манашак;
3) княжацкі палац.
Праверка ( 1 вучань зачытвае паняцце)
Другі пункт плана. Манашка Ефрасіння.
- Даведаемся, чаму Прадслава пайшла ў манастыр?
- Для гэтага прачытаем на с. 47 другі абзац. ( Два вучні чытаюць услых.)
- Для чаго Прадслава пайшла ў манастыр? ( Каб прысвяціць сваё жыццё бедным людзям.)
- Якое новае імя яна атрымала ў манастыры? (Ефрасіння.)
Імя Ефрасіння ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «радасць». Пазней за свае паслугі Ефрасіння атрымала ў народзе празванне Полацкая.
Пасяліўшыся ў Сафійскім саборы, Ефрасіння перапісвала кнігі. Частка перапісаных кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы раздавала бедным. Ефрасіння хацела, каб у Полацкім княстве было больш пісьменных людзей. Таму яна адкрыла школу для дзяцей, дзе вучыла іх чытаць, пісаць, рабіць розную хатнюю справу: шыць, гатаваць ежу.
Зараз праверым, ці ўважліва вы слухалі.
- Устаньце , калі ласка!
Музычная фізкультхвілінка.
Сядайце.
- Як вы лічыце, ці можна Ефрасінню назваць асветніцай? (Так.) Чаму? А што такое асвета? ( Адукацыя.)
- Да чаго заклікала Ефрасіння народ?
Прачытайце самастойна другі абзац на с.48 і даведайцеся пра гэта.
Праверка адказу на пытанне.
- Да чаго заклікала Ефрасіння народ? (Паважаць адзін аднаго, жыць у міры.)
Трэці пункт плана. Спаса – Ефрасіннеўская царква.
- У сне Ефрасінні з явіўся анёл, загадаў пабудаваць новую царкву, якая сёння знаходзіцца ў Полацку, недалёка ад ракі Палаты, і носіць яе імя. (Паказаць.) А дапамагаў ёй з будаўніцтвам архітэктар Іван. Яму спатрэбілася 30 тыдняў для будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.
- Знайдзіце размяшчэнне царквы на карце ў падручніку.
Гульня –пазлы” Спаса – Ефрасіннеўская царква“ Чацвёрты пункт плана. Святы Крыж.
- У кожнага народа ёсць свае святыні, якія яны вельмі шануюць. У беларускага народа таксама ёсць такая святыня, якая звязана з імем Ефрасінні Полацкай.
- Для таго, каб даведацца пра яе, папрацуйце самастойна.
- Прачытайце 2 абзац на с.49.
- Што з яўляецца святыняй для беларускага народа? (Крыж)
- Чым дапамагаў крыж людзям?
- Як выглядаў крыж? Зачытайце нав с. 49 унізе уголас.
- Што здарылася са святым крыжам ? (У гады вайны ён знік.)
- Пра аднаўленне крыжа нам раскажа Дзмітрый. Паведамленне вучня.
- Як завуць сучаснага брэсцкага майстра, які аднавіў вобраз святога Крыжа? (Мікалай Кузьміч.)
Гульня «Ці праўда, што?»
Калі згодны – пляскайце, не – прысядайце.
а) Ефрасіння заснавала манастыр на беразе ракі Палаты +
б) Царква ў Полацку называецца Спаса – Ефрасіннеўскай +
в) Мясцовы майстар Лазар Богша зрабіў Крыж па загаду Ефрасінні Полацкай +
г) Крыж дапамагаў хворым +
Пяты пункт плана. Святая.
- Зараз працуем у групах.
Заданне 1 групе.
- Прачытайце і адкажыце на пытанне: што здарылася з Ефрасінняй Полацкай у Іерусаліме?
- У канцы жыцця Ефрасіння вырашыла адправіцца ў далёкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой Зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна захварэла і памерла. Пазней астанкі Ефрасінні былі перавезены ў Полацк у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.
Заданне 2 групе.
- Прачытайце і адкажыце на пытанне: чаму царква абвясціла Ефрасінню Полацкую Святой?
Ефрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі дабра, што царква абвясціла яе святой. І зараз 5 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца дзень Памяці Ефрасінні Полацкай. Яна лічыцца нябеснай заступніцай зямлі беларускай.
Заданне 3 групе
- Прачытайце і адкажыце на пытанне: як увекавечана памяць аб Ефрасінні Полацкай?
У Полацку пастаўлены помнік Ефрасінні Полацкай, ёсць вуліца Ефрасінні Полацкай, якая цягнецца ад манастыра да Сафійскага сабора. Адна з гімназій горада Полацка носіць яе імя.
Праверка адказаў на пытанні:
- Што здарылася з Ефрасінняй Полацкай у Іерусаліме?
- Чаму царква абвясціла Ефрасінню Полацкую Святой?
- Як увекавечана памяць аб Ефрасінні Полацкай?
Этап замацавання ведаў.
Этап падвядзення вынікаў.
- Гекс
- Стужка часу
- –Калі б вам прыйшлося звярнуцца да Ефрасінні Полацкай, я бы ёй сказаў...
- Сінквейн
- Цяпер мы можам адказаць на пытанні, што ставілі ў пачатку урока.
- Хто такая Ефрасіння Полацкая?
- Чым яна прславіла Беларусь?
Этап паведамлення дамашняга задання.
- Дома вы яшчэ раз прачытаеце пра Ефрасінню Полацкую, адкажаце на пытанні пасля тэксту.
А каб атрымаць больш высокую адзнаку вы можаце дадаткова выканаць практычныя заданні на с.55 -51.
Этап рэфлексіі.
- Я задаволена вашай працай на ўроку.
- Даведаемся, ці задаволены вы сваёй працай?
-Хто задаволены – устаньце.
-Хто не зусм задаволены – падніміце рукі.
- Хто не задаволены – сядзіце.
У тыя далёкія часы ў кожнай вобласці быў свой князь. Часта варагавалі князі паміж сабою: хадзілі вайной адзін на аднаго, бралі мірных жыхароў у палон, тапталі палі ў суседзяў, грабілі гарады, палілі сёлы.
З дзяцінства Ефрасіння набачылася многа людскога гора. Бачыла, як на княжацкі двор прыганялі натоўпы змучаных палонных і пабітых людзей, як у матуль адбіралі дзяцей, разлучалі жонак з мужамі, як прыносілі цяжка параненых пасля кожнага паходу, як плакалі ўдовы над забітымі мужамі, як станавіліся сіротамі натоўпы дзяцей. Сумна і цяжка было ў яе на сэрцы.
Ефрасіння хацела на зямлі бачыць шчасце, каб людзі жылі ў міры, радасці і сяброўстве. Таму яна мірыла князей і выкарыстоўвала ўсе сродкі, сувязі княжацкага паходжання, каб сцішыць варожасць.
Спаса-Ефрасіннеўская царква - самы прыгожы будынак XXIIстагоддзя, які захаваўся да нашага часу. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння прывід – нібыта да яе з’явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву на рацэ Палаце. Чаму Спаса-Ефрасіннеўская? Спас – рэлігійнае свята ў гонар Ісуса Хрыста (Спасіцеля). Царква знаходзіцца на тэрыторыі Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.
Крыж для Ефрасінні Полацкай у 1161 годзе зрабіў залатых спраў майстар Лазар Богша. Яго імя і прозвішча вядомы з надпіса, пакінутага ім на зваротным баку Крыжа.
Знік Крыж у час Вялікай Айчыннай вайны.
Аднавіў яго сучасны брэсцкі ювелір Мікалай Пятровіч Кузьміч. На аднаўленне Крыжа спатрэбілася 5 гадоў.
I. Этап падвядзення вынікаў
Сінквейн
- Ефрасіння
- добрая, прыгожая
- лячыла, вучыла, малілася
- Ефрасіння прысвяціла жыццё Богу.
- Асветніца
- Цікава ведаць!
На схіле жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг: адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой Зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Знясіленая падарожжам, яна там захварэла і памерла. Пахавана была недалёка ад Іерусаліма. У 1187 годзе яе мошчы былі перавезены ў Кіева-Пячэрскую лаўру, а ў 1910 годзе - у Полацк.
Невядомы аўтар узнёсла і паэтычна напісаў пра славутую палачанку: ”Ефрасіння – незвядальны квет райскага саду. Ефрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад заходу і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую“.
1 група. У князя Святаслава і княгіні Сафіі нарадзілася дзяўчынка, якую празвалі Прадслава. Князёўна з маленства чула паданні пра Рагнеду і іншых славутых продкаў, якія аддана служылі роднай зямлі.
2 група. Бацька запрасіў у дом манахаў. Прадслава была здольнай вучаніцай, таму хутка навучылася піасць і чытаць. Дзяўчынка вельмі палюбіла кнігі.
3 група. Часта дзяўчынка прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Яе вабіла жыццё манашак. У саборах і манастырах захоўвалася шмат кніг, таму можна было займацца навукаю, вучыць іншых.
Заданне 1 групе.
- Прачытайце і адкажыце на пытанне: што здарылася з Ефрасінняй Полацкай у Іерусаліме?
- У канцы жыцця Ефрасіння вырашыла адправіцца ў далёкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой Зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна захварэла і памерла. Пазней астанкі Ефрасінні былі перавезены ў Полацк у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.
Заданне 2 групе.
- Прачытайце і адкажыце на пытанне: чаму царква абвясціла Ефрасінню Полацкую Святой?
Ефрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі дабра, што царква абвясціла яе святой. І зараз 5 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца дзень Памяці Ефрасінні Полацкай. Яна лічыцца нябеснай заступніцай зямлі беларускай.
Заданне 3 групе
- Прачытайце і адкажыце на пытанне: як увекавечана памяць аб Ефрасінні Полацкай?
У Полацку пастаўлены помнік Ефрасінні Полацкай, ёсць вуліца Ефрасінні Полацкай, якая цягнецца ад манастыра да Сафійскага сабора. Адна з гімназій горада Полацка носіць яе імя.
Асвета – распаўсюджванне ведаў, адукацыя.
Асветнік – той, хто пашырае веды.
Лазар Богша
5 чэрвеня
Манастыр
- галоўная царква ў
горадзе.
- месца пражывання
манахаў і манашак.
- княжацкі палац.
План
1. Прадслава.
2. Манашка
Ефрасіння.
3. Спаса -
Ефрасіннеўская
царква.
4.Крыж Ефрасінні
Полацкай.
5.Святая.
1. Хто такая
Ефрасіння
Полацкая?
Спаса – Ефрасіннеўская царква
2. Чым Ефрасіння
Полацкая праславіла
Беларусь?
Тэст «Правер сябе»
Варыянт 1
- Пра каго гэтыя словы: «То ваўком, бывала, абернецца, то турам, то сокалам...»?
а) Ізяслаў; б) Яраслаў Мудры; в) Усяслаў Чарадзей.
2. Колькі было гадоў Усяславу, калі ён пачаў збіраць дружыну?
а) 18; б) 15; в) 16.
- У якім стагоддзі правіў князь Усяслаў Чарадзей?
а) 11; б) 12; в)13.
4. У якім горадзе Усяслаў Чарадзей пабудаваў сабор Святой Сафіі?
а) у Слоніме; б) у Гродне; в) у Полацку.
- У якім годзе адбылася бтва на рацэ Нямізе?
а) 1066; б) 1067; в) 1068.
Тэст «Правер сябе»
Варыянт 2
1. Як празвалі Усяслава ў народзе?
а) Мудрым; б) Чарадзеем; в) Княжнікам.
2. Назаві горад, у якім княжыў Усяслаў?
а) Полацк; б) Мінск; в) Кіеў.
- Назавіце раку, на якой адбылася бітва паміж Усяславам і Кіеўскімі князямі.
а) Заходняя Дзвіна; б) Няміга; в) Днепр.
4. Дзе быў пабудаваны сабор па загаду Усяслава?
а) у Навагрудку; б) у Кіеве; в) у Полацку.
- У якім стагоддзі княжыў Усяслаў Чарадзей?
а) 10; б) 12; в) 11.
Тэма: Ефрасіння Полацкая
разгарнуць » / « згарнуць