Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на - СШ №8 г. Кричева
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Приглашаем посетить наш фитнес-центр. Тренажерный зал с 16.00 - 21.00 - 3р.05 коп. / Бассейн с 16.00-20.30 - 3р.42 коп. / Посещение сауны (1 час)-24.65 коп.!

Разделы сайта

Новости учреждения

29.04.2024

В рамках тематической недели по профилактике насилия, жестокого обращения с детьми, преступлений против половой неприкосновенности несовершеннолетних в период с 22 по 27 апреля 2024 года

Читать далее »
26.04.2024

В учреждении в период с 18 по 27 апреля 2024 года в рамках  республиканской декады общественно-патриотических дел «Чернобыль. Сохраняя память...» прошли мероприятия:

Читать далее »
25.04.2024

В рамках республиканской акции «Безопасность на воде-повсеместно и везде!» с участием сотрудника ОСВОДа в интерактивно-диалоговом формате прошло мероприятие для учащихся 5-х классов.

Читать далее »
16.04.2024

Национальный детский технопарк - место, где молодые умы погружаются в мир науки и технологии, превращая обучение в увлекательное приключение.

Читать далее »
12.04.2024

В учреждении прошёл Единый урок, посвященный Дню Космонавтики. Формат проведения урока-творческая беседа.

Читать далее »
Архив новостей

Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                                         Піменава Лiлiя Уладзiмiрауна

 

“Новае пакаленне – гэта новы час. І не трэба цягнуць дзяцей у свой час. Трэба самому вучыцца жыць тым часам, у якім сталеюць твае вучні”.

А. Анастасіеў

Агульнавядомым з’яўляецца тое, што поспех дзіцяці ў школе не заўсёдыазначае поспех у жыцці. Вельмі часта адбываецца наадварот. На маю думку,адзін са шляхоў вырашэння гэтай праблемы – кампетэнтнасны падыход унавучанні, які ў сучаснай адукацыі з’яўляецца адказам на пытанні, як вырашацьпрактычныя задачы ва ўмовах рэальнага свету, як стаць паспяховым, якбудаваць уласную лінію жыцця.

Адукацыйны працэс у сучаснай школе накіраваны на гарманічнаеразвіццѐ асобы вучня, якому неабходна навучыцца адаптавацца ў сацыяльным

асяроддзі і падрыхтаваць сябе да далейшага самастойнага жыцця. Таму ўкантэксце сучасных патрабаванняў важнай задачай з’яўляецца фарміраваннекамунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў.

Адной з задач вывучэння прадмета «Беларуская літаратура» на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.

Значэнне камунікатыўнай кампетэнцыі для будучага спецыяліста любога профілю сѐння вялікае. Яна павінна фарміравацца пры вывучэнні ўсіх

вучэбных прадметаў, аднак менавіта прадметы сацыяльна-гуманітарнага цыклу, у тым ліку і “Беларуская літаратура”, маюць для рашэння гэтай задачы найбольш спрыяльныя ўмовы.

Беларуская літаратура – тое спалучальнае звяно, якое перадае ад папярэднікаў да сучаснікаў назапашаны на працягу стагоддзяў духоўны і эстэтычны вопыт. На аснове гэтага духоўнага вопыту разгортваецца выхаванне гарманічнай і цэласнай асобы, здольнай самараскрывацца ў працэсе творчай дзейнасці.

З дапамогай мастацкіх тэкстаў вучань спазнае багацце лексікі, адметнасць марфалагічнага, сінтаксічнага складу беларускай мовы, яе мілагучнасць. Чытанне і вывучэнне літаратурных твораў развівае камунікатыўныя здольнасці вучня, узбагачае выяўленчыя, экспрэсіўныя магчымасці яго мовы, лексічны, фразеалагічны, слоўнікавы запас.

Найбольш аптымальнымі і эфектыўнымі ў плане развіцця адзначаных якасцяў выступаюць інтэрактыўныя метады.

Пры інтэрактыўным навучанні змяняецца ўзаемадзеянне педагога і вучня: актыўнасць педагога саступае месца актыўнасці вучняў, а задачай педагога становіцца стварэнне умоў для іх ініцыятывы. Такі падыход дапамагае асобе развівацца ў творчым плане. Акцэнт на такім занятку робіцца на супрацоўніцтве, дзеці актыўна ўаемадзейнічаюць адзін з адным, а педагог клапоціцца аб тым, каб іх намаганні былі накіраваны на станоўчы вынік.

Такім чынам, інтэрактыўныя метады спрыяюць фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.

Валоданне камунікатыўнай кампетэнцыяй на высокім узроўні дазваляе эфектыўна ўзаемадзейнічаць з іншымі людзьмі пры розных відах дзейнасці.

Камунікатыўнае развіццѐ ажыццяўляецца па розных напрамках: колькаснае назапашванне (павелічэнне слоўнікавага запасу, аб’ѐму выказвання) і якасныя змены (вымаўленне, развіццѐ звязнага маўлення, разуменне звернутага да вас маўлення). Аднак асноўным крытэрыем інтэнсіўнасці і паспяховасці фарміравання камунікатыўнай асобы з’яўляецца ўменне разумець, ставіць і вырашаць розныя па характары камунікатыўныя задачы, гэта значыць уменне правільна і аптымальна выкарыстоўваць сваю маўленчую і мысліцельную дзейнасць у зносінах з іншымі людзьмі, сродкамі інфармацыі і з самім сабой [12, с. 118].

Галоўная мэта актывізацыі зносін – фарміраванне камунікатыўнай актыўнасці вучняў, пры якой назіраецца пошук нестандартных спосабаў рашэння камунікатыўных задач, гнуткасць і мабільнасць спосабаў дзеянняў, пераход да творчай дзейнасці.

Забяспечыць навучанне беларускай літаратуры, накіраванае на фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў, развіццѐ і самарэалізацыю

асобы вучня, дазваляе прымяненне інтэрактыўных метадаў на розных этапахурока.Табліца

Трэба адзначыць, што важную ролю ў адборы спосабаў арганізацыі вучэбнай дзейнасці адыгрываюць і ўзроставыя асаблівасці.

На арганізацыйным этапе ўрока неабходна забяспечыць спрыяльныя ўмовы для работы, псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да зносін, актывізаваць камунікатыўную і пазнавальную дзейнасць. Стварэнне канструктыўнай атмасферы – важная ўмова паспяховай выніковасці ўрока. Менавіта з гэтага пачынаю ўрок, выкарыстоўваю на арганізацыйным этапе метады стварэння спрыяльнай атмасферы. У аснову іх пакладзена “камунікатыўная атака”.

Найбольш эфектыўнымі лічу метады “Клубок”, “Завяршы фразу”, “Калі б я быў…”, “Відэасюжэт”.

Мэтазгодна ў пачатку ўрока беларускай літаратуры выкарыстаць метад“Клубок”. Дзецям неабходна не больш як тры хвіліны, каб выказаць уласнуювучэбную мэту, асацыяцыі з праблемай урока. Значным у ажыццяўленні гэтага метаду з’яўляецца абмежаванне ў часе і натуральнасць, адкрытасць зносін.

Прывывучэнні ў 8 класе верша Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”пачынаю работу з задання вучням выказацца, з чым у іх асацыіруецца родныдом.

Інтэрактыўныя метады “Завяршы фразу”, “Калі б я быў…” спрыяюцьактывізацыі мысліцельнай і творчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускайлітаратуры. Дадзеныя пачаткі фраз забяспечваюць дзіцяці сітуацыю поспеху ўвырашэнні пастаўленай камунікатыўнай задачы, адначасова выклікаючы ў ягожаданне ствараць сваѐ выказванне. Выкарыстанне гэтых метадаў мае асабліваезначэнне ў класах, дзе вялікая колькасць вучняў з нізкім узроўнемсфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі.

На ўроку беларускай літаратурыў 6 класе па творы Кузьмы Чорнага “Насцечка” прапаную заданне: “Калі б выбылі Сержам, што сказалі б сваім бкацькам? Параўнайце са сваімі учынкамі”.

Інтэрактыўны метад “Відэасюжэт” эфектыўна настройвае вучняў наактыўную творчую працу на ўроку беларускай літаратуры. Прапаную дзецямрэпрадукцыю карціны, музычны фрагмент або відэасюжэт па тэме ўрока,працягласць якога да адной хвіліны. Акрамя стварэння спрыяльнай атмасферы,эмацыянальнага настрою, адпаведнага тэме ўрока, выкарыстанне гэтагаметаду– выдатная маўленчая сітуацыя. Перад дэманстрацыяй важна дакладнапаставіць вучням задачу ўспрымання і адзначыць важнасць лаканічнасцівыказвання.

На этапе актуалізацыі ведаў вучняў і этапе засваення новага матэрыялу

забяспечваецца матывацыя і адбываецца ўключэнне вучняў у сумеснуюдзейнасць. Метады мыслядзейнасці ствараюць спрыяльную атмасферу длякамунікатыўнай дзейнасці, стымулююць актыўную мысліцельную дзейнасць,садзейнічаюць рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў. На гэтых этапах мэтазгодна выкарыстоўваць метады “Прамоўца”, “Алфавіт”, “Завяршы фразу”,“Хвіліна маўлення”, “Лагічны ланцужок”.

Значны ў актывізацыі мэтавызначэння метад “Прамоўца”. Пры гэтымістотна менавіта прамаўленне задач урока, асабістае іх усведамленне,знаходжанне сваѐй уласнай значнасці вучэбнага матэрыялу. За хвіліну вучанькласа павінен пераканаць усіх прысутных у неабходнасці вывучэння гэтай тэмыці значнасці задачы, праблемы, якая будзе вырашацца на ўроку.

Метад “Завяршы фразу” на ўроках літаратуры рэалізуецца наступнымчынам. Прапаную дзецям запісаць у сшытку пачатак фразы (у адпаведнасці зтэмай урока), якую неабходна завяршыць. Вучні індывідуальна завяршаюцьфразу, запісваюць яе ў сшытак. Праз дзве хвіліны прапаную 2-3 вучнямвыканаць ролю экспертнай групы: падысці да кожнага аднакласніка, коратказафіксаваць тыя варыянты, якія не паўтараюцца, а пасля абагуліць. Як правіла,пытанні, узнятыя ў пачатку ўрока, з’яўляюцца важнымі для агульнага развіцця інясуць выхаваўчы патэнцыял. Метад дазваляе аператыўна, з першых хвілінурока ўключыць у камунікатыўную дзейнасць адразу ўсіх вучняў, стварыцьумовы для іх развіцця.

Тэма ўрока                                        Завяршы фразу (у пачатку ўрока)

Бацькі і дзеці ў апавяданніЗмітрака Бядулі “НаКаляды к сыну” (7 клас)

1. Я люблю сваіх бацькоў за тое, што яны..

2. Дрэнны сын горшы за чужога чалавека, бо…

Свет дзяцінства ва ўрыўку“Дзядзька-кухар” з паэмыЯкуба Коласа “Новаязямля” (7 клас)

1. Дарослыя не такія, як дзеці, таму што яны..

2. Трэба, каб дарослыя і дзеці....

Вясковы побыт у апавяданніВіктара Карамазава“Дзяльба кабанчыка” (8клас)

1. Добра, калі ѐсць бабуля ў вѐсцы, бо…

2.Прыязджаючы ў вѐску да бабулі, я перш-наперш…

На этапе засваення новага матэрыялу для актывізацыі пазнавальнайдзейнасці вучняў выкарыстоўваю метад “Лагічны ланцужок”. Кожнаму вучнюпрапаную на выбар адну з картак, на якой напісана слова або словазлучэнне. Гэта картка і яе ўладальнік з’яўляюцца адным са звѐнаў ланцужка, якінеабходна пабудаваць у пэўнай логіцы. Прапаную вучням арганізаваць зносіны паміж сабой, у выніку якіх неабходна пабудаваць лагічныя ланцужкі. Нагадваю, што неабходна растлумачыць логіку пабудовы ланцужка і размяшчэння яго звѐнаў. Такі метад эфектыўны ў працы над зместам ці кампазіцыяй твора, складаннем характарыстыкі літаратурнага персанажа.

Напрыклад прывывучэнні ў 10 класе камедыі Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”складаецца характарыстыка галоўнага персанажа, прапаную вучням пракаменціраваць, як характарызуе мова і маўленне вобраз Гарлахвацкага, ствараючы наступны ланцужок: Гарлахвацкі ў размове – з цѐцяй Кацяй – Зѐлкіным – Тулягам – Чарнавусам –Левановічам. Такі падыход стымулюе працу вучняў, бо яны ўважліва ўчытваюцца ў тэкст, падбіраюць цытаты і прыходзяць да высновы, як аўтар пры дапамозе мовы перадае характар персанажа.

Метад “Алфавіт” з’яўляецца ўніверсальным, ѐн не мае ні ўзроставых, ні змястоўных межаў. Перад урокам рыхтую ліст ватмана, на якім зверху ўніз з левага боку запісаны маркерам алфавіт (за выключэннем літар, з якіх не можа пачынацца слова). Сярод паняццяў, якія можна прапанаваць вучням для рэалізацыі метаду, могуць быць любыя літаратуразнаўчыя тэрміны, назвы мастацкіх твораў, тэмы ўрокаў, з’явы, паняцці. Запаўненне тэхналагічнай карты пачынаецца ў пары і заканчваецца тады, калі каля дошкі пабывалі ўсе вучні хаця б па адным разе, або тады, калі на кожную літару алфавіта на тэхналагічнай карце запісана хаця б адно слова-паняцце.

Напрыклад, прывывучэнні ў 8 класе верша Максіма Танка “Шчасце” прапаную падабраць накожную літару словы-асацыяцыі. Такая работа не толькі выклікае роздум, але іактывізуе слоўнікавы запас.

На этапе засваення новага матэрыялу выкарыстоўваю метад “Хвілінамаўлення”. Ён выпрацоўвае ўвагу да слова і развівае маналагічнае маўленневучняў. Паводле фармулѐвак заданняў гэты метад з’яўляецца вельміразнастайным. Вучням можа быць прапанавана заданне вылучыцьафарыстычныя радкі ў творы і паразважаць над іх сутнасцю.

Напрыклад,вучням 10 класа прапаную паразважаць над сімволікай аповесці У. Караткевіча“Дзікае паляванне караля Стаха”: назваць сімвалы і растлумачыць іх.

Метад“Хвіліна маўлення” дапамагае выхоўваць уважлівага чытача, спрыяе развіццюмаўлення.

Фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на ўроках беларускайлітаратуры садзейнічае метад “Складзі загадку (крыжаванку)”. Праца па такімметадзе будзе спрыяць і развіццю мыслядзейнасці вучняў, творчыхздольнасцей. Прыкладнымі заданнямі могуць быць: стварэнне загадак ікрыжаванак па мастацкіх творах, падбор назвы да кніжнай выставы і г.д. Такіязаданні садзейнічаюць развіццю маўлення, уменню лаканічна фармулявацьфразы.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў абмену дзейнасцю (“Інтэрв’ю”,“Праект”, “Майстэрня будучага”, “Калаж”, “Круглы стол”) на этапе засваеннявучэбнага матэрыялу і этапе замацавання вучэбнага матэрыялу садзейнічаефарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.

Вядучай умовай рэалізацыі метаду “Інтэрв’ю” з’яўляецца дыялагічнасць. Выкарыстанне “Інтэрв’ю” мае свае цяжкасці. Прапаную вучням вызначыць сабе субяседніка (магчыма, пры дапамозе жэрабя). Далей называю 2-3 пытанні для інтэрв’ю. На працягу 3 хвілін субяседнікі абменьваюцца інфармацыяй паміж сабой па прапанаваных пытаннях. Гэта пабуджае дзяцей да праяўлення ўмення слухаць і чуць. Далей прапаную парам аператыўна прадставіць атрыманую інфармацыю.

Напрыклад, на ўроку беларускай літаратуры ў 5 класепа творы Хрысціны Лялько “Касцы” прапаную наступныя пытанні:

 Ці можна Паўла лічыць добрым чалавекам?

 Калі б Паўлу прыйшлося выбіраць паміж Яськам і Вінцусѐм, то каго б ѐнвыбраў?

 Чаму касцы, якія прыйшлі на луг супольна, “вярталіся дамоў паасобку”?

 Як характарызуе чалавека ўменне бачыць і цаніць прыгажосць прыроды?

На этапе замацавання вучэбнага матэрыялу для фарміраваннякамунікатыўнай кампетэнцыі вучняў выкарыстоўваю метады сэнсатворчасці(“Мікрафон”, “Дыпламатыя”, “Дэбаты”, “Бура прапаноў”), інтэрактыўныягульні. Яны ствараюць магчымасці для актыўнага ўзаемадзеяння вучняў угрупах, стымулююць творчую дзейнасць.

Урокі беларускай літаратуры ствараюць шырокія магчымасці дляразвіцця крытычнага мыслення вучняў, навукова-даследчых, літаратурных,артыстычных здольнасцей. З гэтай мэтай выкарыстоўваю метады “Дэбаты”,“Праект”, “Калаж”. У якасці праектаў побач з традыцыйнымі,мультымедыйнымі прэзентацыямі, відэаролікамі маюць месца і спектаклітэатра батлейкі. Аптымізуе працэс навучання па беларускай літаратурыпадыход настаўніка да вывучэння літаратурнай спадчыны ад сучасных падзей,фактаў, з’яў да гісторыі развіцця літаратуры. Такі падыход стварае магчымасцідля ўсведамлення актуальнасці матэрыялу, дазваляе развіваць у вучняўсамастойнасць, незалежнасць і арыгінальнасць мыслення.

Пры вывучэннісучаснай літаратуры ў 11 класе прапаную вучням стварыць групавы праект папрэзентацыі творчасці пісьменніка ў выглядзе прэзентацыі, відэароліка, калажаці афішы.

Мэтазгодным з’яўляецца выкарыстанне метаду “Мікрафон” на этапезамацавання ведаў. Ролевае пераўвасабленне дазволіць вучням рэалізавацьсваю індывідуальнасць, творчыя здольнасці, развіваць камунікатыўныпатэнцыял. Сацыяльна-ролевая гульня спрыяе ўдасканаленню ўменняўпланаваць маўленчую дзейнасць, адчуваць субяседніка і разумець сітуацыюсуразмоўніцтва, кантраляваць развіццѐ камунікацыі.

Пры вывучэнні ў 5 класепрыкмет і павер’яў вучням падаецца апісанне гульнѐвай сітуацыі: “Уявіце сабе,што вам прапанавалі стаць вядучым перадачы “Тэлебарометр”. Падрыхтуйце выступленне для рубрыкі “Народныя прыметы”, выкарыстоўваючыінфармацыю з тэксту”.

Метад “Бура прапаноў” ажыццяўляецца па наступным алгарытме:

1-ы этап. Збор прапаноў.

2-і этап. Тлумачэнне.

3-і этап. Аб’яднанне.

4-ы этап. Выбар крытэрыяў ацэнкі.

5-ы этап. Галасаванне.

6-ы этап. Падсумоўванне вынікаў.

7-ы этап. Каментарый.

На ўроку беларускай літаратуры ў 8 класе па тэме “Прырода і чалавек уапавяданні Генрыха Далідовіча “Губаты” на дошцы запісана пытанне: “На чымпавінны быць заснаваны адносіны чалавека да прыроды?”. У выніку “бурыпрапаноў” утварыўся шырокі пералік паняццяў: слайд.

Пяць паняццяў, выбраныя шляхам галасавання, былі запісаны ў“разгорнутую кнігу” на дошцы.

Рэфлексія з’яўляецца абавязковым элементам сучаснага ўрока. Янапавінна быць дакладнай і сціслай, аднак гэта і выдатная маўленчая сітуацыя.“Так ці не”, “Міні-сачыненне”, “Завяршы выказванне” – эфектыўныя метадыдля рэфлексіі. Яны дазваляюць хутка праверыць засваенне вучэбнагаматэрыялу, вызначыць цяжкасці і накірункі ў карэкцыі ведаў.

Можна прывесці вялікую колькасць прыкладаў, якія ілюструюцьпрымяненне інтэрактыўных метадаў навучання для развіцця камунікатыўнайкампетэнцыі вучняў. Галоўнае – мець жаданне ажыццяўляць такую дзейнасць,стварыць небходную матывацыю ў дзяцей. Тады развіццѐ ўсіх кампанентаўкамунікатыўнай кампетэнцыі вучняў будзе ажыццяўляцца паспяхова ікрэатыўна.

Інтэрактыўныя метады дазваляюць вырашаць і сумежныя зфарміраваннем камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў задачы:

- актыўнае ўключэнне кожнага вучня ў адукацыйны працэс;

- развіццѐ творчых здольнасцей;

- развіццѐ навыкаў самастойнай дзейнасці: вызначэнне вядучых іпрамежкавых задач;

- выхаванне лідарскіх якасцяў, уменне працаваць у камандзе.